РЭЗЕРВІСТЫ ПРЫМУЦЬ "АСІПОВІЧЫ" Ў РОДНЫХ СЦЕНАХ
У суботу, 21 сакавіка, нашу моладзевую каманду, якая працягвае рыхтавацца да выступу ў айчыннай першай лізе-2026, чакае чарговы спарынг.
У апанентах — "Асіповічы" з таго ж дывізіёна чэмпіянату краіны. Змагацца належыць на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А — пачатак у 13.20.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
У гэтай перадсезонцы падначаленыя Сяргея Яромкі згулялі ўжо дзесяць кантрольных матчаў: адолелі дзяржынскі "Арсенал" (2:1), "Маладзечна-2018" (1:0), "Ліду" (1:0), "Слуцк-2024" (4:2), разыйшліся ўнічыю 2:2 з "Нівай" з Даўбізна, саступілі "МЛ Віцебск" (1:3), сталічнаму СКА-1938 (0:1), гарадзенскаму "Нёману" (1:2), "Віцебску" (0:2), "Астраўцу" (1:4).







