РАЗЫГРАЕМ ПРЫЗЫ ПРАЗ МАТЧАВУЮ ПРАГРАМКУ
Не сумняваемся, што вялікая колькасць прыхільнікаў "бела-сініх" запланавала правесці вечар суботы, 14 сакавіка, на стадыёне "Дынама-Юні"! Там у 18.30 будзе дан стартавы свісток у кубкавым матчы з "Іслаччу" — на коне праход у 1/2 фіналу.
Прэс-служба нашага клуба рыхтуе афіцыйную матчавую праграмку, якую можна набыць паслязаўтра ў фірмовым павільёне на тэрыторыі арэны.
Гэтая пакупка дазволіць удзельнічаць у розыгрышы прызоў — брэндаваных пледа і тэрмаса — у перапынку сустрэчы.







