РАМАН БЕГУНОЎ — КАПІТАН КАМАНДЫ Ў СЕЗОНЕ-2026
У гэтым гульнявым годзе капітанскую павязку на рукаве працягне насіць Раман БЕГУНОЎ.
Адказныя функцыі дасведчаны абаронца выконваў і ў мінулым сезоне, і ў нядаўніх паядынках Кубка Беларусі-2025/26, па выніках якіх "бела-сінія" заваявалі пуцёўку ў 1/2 фіналу.
Віцэ-капітанамі названы Іван БАХАР, Аляксандр СЯЛЯВА і Максім ШВЯЦОЎ.







