НЯЎДАЧА Ў НЬЮПАРЦЕ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, працягвае выступленні ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2027 U21.
На жаль, у гасцявым паядынку з супернікамі з Уэльса здабыць хаця б адно ачко не атрымалася — параза 0:2 з прапушчанымі на 15-й і 41-й хвілінах мячамі.
На газон стадыёна "Родні Парад" у горадзе Ньюпарт выйшлі тры прадстаўнікі мінскага "Дынама". Цалкам матч адгулялі брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ, на 68-й хвіліне ў бой кінулі абаронцу Васіля ЧАРНЯЎСКАГА.
У іншай сустрэчы ў межах групы I бельгійцы дома адолелі аўстрыйцаў — 1:0.
Як раз з равеснікамі з Аўстрыі моладзевая каманда Беларусі пазмагаецца на выездзе ў аўторак, 31 сакавіка.
Фота: t.me/abffby







