НІЧЫЯ НА СЯМАШКІ
Кантрольны матч
СКА-1938 (МІНСК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 1:1 (0:1)
МІНСК. 21 сакавіка. Стадыён РЦАП-Стайкі. Пачатак у 11.00.
ДЫНАМА-БДУФК: Крупнік, Карняенка, Тарадуда, Чарлёнак, Вашчук, Калюта, Ціхамірава, Піліпенка (к), Пуцыковіч, Арцішэўская, Петрусевіч. На замены выходзілі Мулярова, В.Гузоўская, К.Гузоўская, Раброва, Вацура.
ГАЛЫ: 0:1 — Арцішэўская (28). 1:1 — (47).
Для падначаленых Юрыя Малеева гэты спарынг аказаўся заключным напярэдадні старту галоўнага нацыянальнага турніру. Чэмпіянат-2026 нашы дзяўчаты адкрыюць праз тыдзень дамашнім супрацьстаяннем з наваполацкім "Нафтанам".







