НАВІЧКІ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ З ГУЛЬНЯВЫМІ НУМАРАМІ
У суботу, 7 сакавіка, "бела-сінія" адправяцца ў шматмесячны і, спадзяемся, максімальна паспяховы шлях па дыстанцыі афіцыйнага гульнявога года. Стартаваць належыць у кубкавым чвэрцьфінале — на выездзе супраць "Іслачы".
У гэтым паядынку прымуць удзел не ўсе футбалісты, якія далучыліся да каманды ў міжсезонні. Хтосьці застанецца ў запасе, камусьці трапіць у заяўку замінаюць пашкоджанні. У любым выпадку, кожны з навабранцаў выбраў сабе гульнявыя нумары:
Міхаіл КАЗАКЕВІЧ — №16
Мацвей ДУБАТОЎКА — №2 (вярнуўся з арэнды ў "Слуцку-2024")
Максім ШВЯЦОЎ — №3
Аляксей ІВАНОЎ — №12
Абдул Азіз ТУРЭ — №25
Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ — №27 (вярнуўся з арэнды ў "Гомелі")
Аляксандр СЯЛЯВА — №8
Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ — №11
Уладзіслаў ПОЛАЗ — №13
Ягор МОЎЧАН — №22 (пераведзены з дубля)
Кірыл КАПЛЕНКА — №55
Арцём САКАЛОЎСКІ — №78 (вярнуўся з арэнды ў "Слуцку-2024")
Леанард ГВЕТ — №80







