НАСТУПНЫ КУБКАВЫ СУПЕРНІК — "МЛ ВІЦЕБСК"
У сталічным Доме футбола адбылося лёсаванне пар 1/2 фіналу Кубка краіны-2025/26.
"Бела-сінім" давядзецца змагацца з "МЛ Віцебск". Першы паядынак падначаленыя Аляксандра Шагойкі правядуць на выездзе 15 красавіка, матч у адказ запланаваны на 29-га.
У гэтым розыгрышы другога па значнасці нацыянальнага турніру наш апанент паслядоўна зламіў супраціў "Баранавічаў" (Д2; 2:1 у авертайме), "Слоніма-2017" (Д2; 8:1) і брэсцкага "Дынама" (2:0, 2:0).
Пуцёўку ў вырашальную стадыю аспрэчаць таксама мазырская "Славія" і барысаўскі БАТЭ.







