НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ ЗГУЛЯЮЦЬ У САКАВІКУ ТРЫ СПАРЫНГІ
Каля месяца да старту чэмпіянату краіны-2026 у першай лізе, дзе возьме ўдзел і моладзевы склад "бела-сініх", які выступае пад назвай "Дынама"-БДУФК.
Да гэтага часу падначаленыя Сяргея Яромкі плануюць згуляць яшчэ тры кантрольныя паядынкі:
субота, 7 сакавіка, — "Астравец" (Д2);
субота, 21 сакавіка, — "Асіповічы" (Д2);
субота, 28 сакавіка, — "Арсенал" (Дзяржынск, Д1).
Усе спарынгі адбудуцца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А.







