НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЗАКРЫЮЦЬ СПАРЫНГ-ПРАГРАМУ НА ВЫЕЗДЗЕ
Крыху болей за тыдзень да пачатку жаночага чэмпіянату краіны-2026, дзе "Дынама"-БДУФК належыць шосты раз запар абараняць галоўны нацыянальны тытул.
Праграму кантрольных паядынкаў у межах падрыхтоўкі да турніру падначаленыя Юрыя Малеева закрыюць у суботу, 21 сакавіка, калі адправяцца ў госці да другой сталічнай каманды — СКА-1938 (былая "Зорка"-БДУ). Стартавы свісток на стадыёне РЦАП-Стайкі па вул. Сямашкі, 13 прагучыць у 11.00.
Нагадаем, што наша каманда ўжо спарынгавала з гэтым супернікам у 2026 годзе. І ўпэўнена ўзяла верх у родных сценах — 4:0.







