НАЙВАЖНЕЙШЫ ГОЛ ГАННЫ СІНЯЎСКАЙ
Галоўная жаночая каманда нашай краіны стартавала ў адборачнай кампаніі чэмпіянату свету-2027. У напружаным выездным супрацьстаянні з суперніцамі з Казахстана атрымалася вырваць перамогу 1:0 дзякуючы трапнаму стрэлу на 71-й хвіліне.
Аўтарам найважнейшага гола аказалася форвард мінскага "Дынама"-БДУФК Ганна СІНЯЎСКАЯ, якая адпрацавала на полі стадыёна "Астана-Арэна" ад званка да званка. Дарэчы, для 20-гадовай футбалісткі гэта быў дэбют на афіцыйным узроўні ў форме нацыянальнай зборнай.
Наступны матч у межах групы 6 дывізіёна "С" беларускі зноў згуляюць у госцях — 14 красавіка ў Арменіі.
Фота: t.me/abffby







