НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЗБОРНАЯ ЗНОЎ УЗЯЛА ВЕРХ
Галоўная футбольная каманда Беларусі святкавала перамогі ў абодвух сакавіцкіх кантрольных матчах. Спачатку аказалася мацнейшай за кіпрыётаў (1:0), а сёння забяспечыла сваіх заўзятараў зарадам пазітыву па выніках спарынга з армянамі — 2:1.
Унёсак у дасягненне поспеху ў Ерэване зрабілі тры мінскія дынамаўцы. Усе 90 хвілін на полі правёў абаронца Раман БЕГУНОЎ, на 63-й у гульню ўступіў нападнік Карэн ВАРДАНЯН, на 69-й — апорнік Аляксандр СЯЛЯВА.
Для падначаленых Віктара Ганчарэнкі гэтыя матчы з’яўляюцца этапам падрыхтоўкі да ўдзелу ў адборачным турніры Лігі нацый-2027. Увосень у межах групы 1 дывізіёна "С" належыць змагацца з супернікамі з Албаніі, Фінляндыі і Сан-Марына.
Фота: vk.com/belarusff







