НАЦЫЯНАЛЬНАМУ АЛІМПІЙСКАМУ КАМІТЭТУ — 35!
22 сакавіка 1991 года ў сталіцы прайшла заснаваўчая канферэнцыя, на якой быў створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт БССР. З моманту атрымання нашай краінай суверэнітэту гэта арганізацыя носіць назву Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.
А на 101-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта — восенню 1993-га ў Манака — НАК Беларусі стаў паўнапраўным членам сусветнай алімпійскай сям’і, што дазволіла нашай краіне адпраўляць свае нацыянальныя каманды на летнія і зімнія Алімпійскія гульні, дзе па стане на сёння заваявана 109 медалёў.
НАК Беларусі надае сур’ёзную ўвагу папулярызацыі масавай фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця, развіццю спорту ў рэгіёнах, арганізуе Алімпійскі дзень у Мінску — вельмі маштабная і яскравая падзея, спрыяе ў правядзенні Алімпійскага ўрока.
За 35 гадоў зроблена велізарная праца, але самае цікавае і важнае — заўсёды наперадзе! Сардэчна віншуем калектыў НАК, зычым рэалізацыі ўсіх планаў, міру і дабрабыту!







