НА "ЮНІ" ПРЫЕДЗЕ "АСТРАВЕЦ"
Дзясяты кантрольны паядынак у межах падрыхтоўкі да сезона рэзервовая каманда "бела-сініх" правядзе ў суботу, 7 сакавіка.
У суперніках значыцца "Астравец", таксама ўдзельнік першай лігі чэмпіянату краіны-2026. Месца сустрэчы — стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 16.20.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў падтрымаць нашу моладзь!







