МОЛАДЗЕВАЯ КАМАНДА ЯШЧЭ РАЗ ПАЗМАГАЕЦЦА З "КАНАНІРАМІ"
У суботу, 28 сакавіка, рэзервісты "бела-сініх" закрыюць спарынг-праграму ў межах падрыхтоўкі да ўдзелу ў розыгрышы айчыннай першай лігі-2026.
Паядынак з "Арсеналам" (Д1) адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А і пачнецца ў 17.30. Уваход вольны.
Нагадаем, што сустрэча менавіта з гэтым супернікам аказалася для падначаленых Сяргея Яромкі першай кантрольнай у 2026 годзе. І паспяховай — два месяцы таму была зафіксавана перамога 2:1.
"Кананіры" з таго часу паспелі завяршыць выступленні ў Кубку Беларусі-2025/26 — не пераадолелі чвэрцьфіналы бар’ер у выглядзе мазырскай "Славіі" (0:2, 0:2), а ў стартавым чэмпіянатным туры разыйшліся выязным мірам 1:1 з "Мінскам".







