"МІНСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 14 САКАВІКА Ў 13.00
У суботу, 14 сакавіка, адбудзецца першая афіцыйная гульня ў жаночым клубным футболе Беларусі-2026. Сезон адкрываецца традыцыйна — змаганнем за нацыянальны Суперкубак, да і прэтэндэнты на гэты трафей незменныя цягам ужо вельмі доўгага часу.
Нашы дзяўчаты пастараюцца зламіць супраціў "Мінска" і папоўніць сваю багатую калекцыю на тэрыторыі суперніка — стадыёне па вул. Маякоўскага, 127/3. Пачатак а 13-й гадзіне.
Уваход на трыбуны — вольны. Запрашаем падтрымаць любімую каманду!
Падначаленыя Юрыя Малеева апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — увесь у чырвоным).
На сталічным дэрбі працуе брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Вольга Блоцкая (Маладзечна), памочнікі — Алеся Гутнік (Брэст) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна). Інспектар матчу — Алег Коўб (Брэст). Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.
Нагадаем, што "Дынама"-БДУФК з’яўляецца чатырохразовым уладальнікам Суперкубка краіны.







