"МЕЛІ МОМАНТЫ СКОНЧЫЦЬ МАТЧ У АСНОЎНЫ ЧАС"
У суботу, 14 сакавіка, "бела-сінія" падаравалі вялікае свята сваім шматлікім прыхільнікам — заваявалі пропуск у 1/2 фіналу Кубка краіны-2025/26.
Вырашыць задачу атрымалася дзякуючы поспеху ў дамашнім паядынку з "Іслаччу". Гаспадары "Юні" завяршылі асноўны час перамогай 1:0, а ў серыі пенальці аказаліся мацнейшымі 5:4.
Прапануем увазе заўзятараў відэаверсію пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўнага трэнера нашай каманды Аляксандра Шагойкі.
Ролік размешчаны на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!







