МАТЧ ЗА ЖАНОЧЫ СУПЕРКУБАК КРАІНЫ — 14 САКАВІКА
Сезон-2026 у жаночым клубным футболе Беларусі стартуе ўжо праз паўтары тыдні — і адразу паядынкам за трафей.
У суботу, 14 сакавіка, уладальніка нацыянальнага Суперкубка вызначаць даўнія сталічныя суперніцы — "Дынама"-БДУФК, чэмпіён і трыўмфатар Кубка мінулага года, супраць "Мінска", фіналіста Кубка краіны-2025.
Сустрэча адбудзецца на стадыёне па вул. Маякоўскага, 127/3. Пачатак а 13-й гадзіне.







