КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ІСЛАЧ"
Адкрываць праграму афіцыйных дамашніх паядынкаў года "бела-сінім" належыць у суботу, 14 марта, — у межах 1/4 фіналу Кубка краіны-2025/26.
Гульню ў адказ з прысталічнай "Іслаччу" прыме стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 18.30.
Квіткі коштам 7-15 рублёў ужо дасяжны для набыцця:
- праз анлайн-сэрвіс Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй Беларусі;
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень матчу квіткі можна купіць у касах "Дынама-Юні".
Сектарам актыўнай падтрымкі нашай каманды (фанаты) з’яўляецца С3, для прыхільнікаў "волкаў" В5.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія сустрэчы мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна пры пакупцы прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу і/ці права на атрыманне зніжкі (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).
Для замаўлення бясплатнага квітка патрабуецца ПАПЯРЭДНЕ даслаць заяўку на fan@dinamo-minsk.by з прымацаваным сканам дакумента, які пацвярджае права на атрыманне такога квітка.







