КАРЭН ВАРДАНЯН ПАДОЎЖЫЎ ПРАЦОЎНЫЯ АДНОСІНЫ З "ДЫНАМА"
Нападнік Карэн ВАРДАНЯН паставіў подпіс пад новым кантрактам з "бела-сінімі".
Гэты футбаліст правёў тут сезон-2025 — і стаў найлепшым у складзе мінскага "Дынама" па колькасці забітых мячоў (10) і па сістэме "гол плюс пас" (10+4). Уладальнік Суперкубка Беларусі, срэбраны прызёр чэмпіянату краіны. Уключаны ў сімвалічную зборную "Б" найвышэйшай лігі.
Спадзяемся, наступны гульнявы год акажацца для Карэна яшчэ больш паспяховым і ў індывідуальным, і ў камандным плане!







