КАРЭН ВАРДАНЯН — MVP СТАРТАВАГА ГУЛЬНЯВОГА ДНЯ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла найлепшага футбаліста 1-га тура чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
Уладальнікам ганаровага звання заканамерна аказаўся нападнік мінскага "Дынама" Карэн ВАРДАНЯН — ніхто другі не набраў пары ачкоў па сістэме "гол плюс пас".
Да таго ж ураджэнец Верхнядзвінска дапамог пераламіць няўдалы для "бела-сініх" сцэнар выязнога паядынку з мазырскай "Славіяй". На 28-й хвіліне класнай перадачай вывеў на ўбойную пазіцыю Гулжыгіта Алыкулава, а на 64-й запрэсінгаваў суперніка ў чужой штрафной пляцоўцы, перахапіў мяч — і здзейсніў стрэл цаной у тры ачкі.







