КАРЭН ВАРДАНЯН ДЭБЮТАВАЎ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Галоўная каманда нашай краіны згуляла першы з пары выязных сакавіцкіх спарынгаў — і з лікам 1:0 адолела супернікаў з Кіпра, забіўшы на 24-й хвіліне.
На поле стадыёна ГСП у Нікасіі з’явіліся чатыры футбалісты мінскага "Дынама". Ад званка да званка адпрацаваў абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН, на 46+-й хвіліне з лаўкі запасных узнялі хаўбека Аляксандра СЯЛЯВУ, на 71-й — форварда Карэна ВАРДАНЯНА, для якога гэта аказалася дэбютам за нацыянальную зборную, на 92+-й — Рамана БЕГУНОВА.
У нядзелю, 29 сакавіка, падначаленыя Віктара Ганчарэнкі сустрэнуцца ў Ерэване з армянамі.
Фота: vk.com/belarusff







