ХТОСЬЦІ З АБАНЕМЕНТШЧЫКАЎ АТРЫМАЕ МЯЧ З АЎТОГРАФАМІ
У суботу, 14 сакавіка, заўзятары змогуць набыць атрыбутыку і сувернірную прадукцыю "бела-сініх" у павільёне на стадыёне "Дынама-Юні" — час працы з 17.00.
Там жа выставяць афіцыйны мяч Лігі канферэнцый-2024/25 з аўтографамі футбалістаў нашай каманды. Але не на продаж, паколькі будзе разыграны толькі напачатку наступнага месяца.
Прэтэндэнтамі на атрыманне гэтага прыза стануць усе уладальнікі абанементаў-2026, а шчасліўчыка вызначыць рандамайзер.
Калі яшчэ не маеце сезоннай праходкі, то раім не адкладаць справу — рэалізацыя завяршыцца 31 сакавіка.
Чакаем у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" кожны дзень — з 11.00 да 20.00 (перапынак 15.00-16.00).







