ДЫНАМАЎЦЫ ПРАВЯЛІ 1000-Ы ПАЯДЫНАК У ЭЛІТНЫМ ДЫВІЗІЁНЕ
Учорашняя гульня ў Мазыры (2:1) аказалася для "бела-сініх" юбілейнай — 1000-й падчас выступленняў у найвышэйшай лізе чэмпіянатаў Беларусі.
Першы матч на такім узроўні наша каманда правяла 18 красавіка 1992-га, калі ў родных сценах у прысутнасці 6000 гледачоў разыйшлася ўнічыю 0:0 з маладзечненскім "Металургам".
Адзначым, што ў гэты спіс уключаны толькі паядынкі, якія фактычна адбыліся. Суадносна, не ўлічваюцца тыя, у якіх з-за сняцця супернікаў былі зафіксаваны тэхнічныя 3:0.
Баланс сустрэч мінскага "Дынама" ў элітным дывізіёне выглядае наступным чынам: 600 перамог, 216 нічыіх і 184 параз пры рознасці забітых і прапушчаных мячоў 1806-834.







