"ДЫНАМА-МІНСК" — "ІСЛАЧ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Некалькі гадзін засталося да важнейшага супрацьстаяння на "Юні", дзе "бела-сінія" прыкладуць максімум намаганняў для заваявання пропуску ў паўфінальны этап Кубка краіны-2025/26.
Становішча ўскладняецца паразай 0:1 ад "Іслачы" тыднем раней, але нашы хлопцы, безумоўна, здольны дабіцца патрэбнага выніку. Спадзяемся на найлепшае і падтрымаем любімую каманду на трыбунах!
А чаканне прапануем скараціць вывучэннем першай ў годзе афіцыйнай матчавай праграмкі, якую падрыхтавала дынамаўская прэс-служба. Матэрыял пра перадсезонку, заяўкі супернікаў, прадстаўленне "ваўкоў", футбольная карта найвышэйшай лігі і шмат што яшчэ — на 16 старонках з мноствам якасных фотаздымкаў.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазволіць удзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сустрэчы.







