"ДЫНАМА-МІНСК" — "ІСЛАЧ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Да першага дамашняга паядынку афіцыйнага гульнявога года наша каманда падыходзіць у баявым стане і настроі — чакаем ад хлопцаў якаснага футбола і толькі станоўчага выніку!
Змаганне ў адказ 1/4 фіналу Кубка краіны-2025/26 з "Іслаччу" пройдзе на добра знаёмым "Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 18.30.
Тыднем раней войска Аляксандра Шагойкі саступіла на выездзе з лікам 0:1.
КВІТКІ
Кошт — 7-15 рублёў.
Набывайце анлайн на Ticketpro, у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі, у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень гульні — у касах "Дынама-Юні" з 12.30.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С3, для прыхільнікаў "валкоў" — В5.
ПРАХОД ЗАЎЗЯТАРАЎ
Вароты на тэрыторыю арэны з боку вул. Акадэміка Вышалескага адкрыюць у 17.00.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы будзе бясхмарна — пры тэмпературы +9+11 градусаў.
ФОРМА
Дынамаўцы выйдуць на "сінтэтыку" ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Дзмітрый Галавач (Віцебск). Чацвёрты — Арцём Ясель (Мінск).
Інспектар матчу — Вячаслаў Быкоў (Магілёў).
Дэлегат АБФФ — Глеб Стахоўскі (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Убачыць усё самае цікавае можна дзякуючы Youtube-каналу АБФФ.







