"ДЫНАМА"-БДУФК СТАРТУЕ Ў ЛІДЗЕ
У сталічным Доме футбола адбылося лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі-2026 у першай лізе.
Трэці год запар на такім узроўні выступіць дубль "бела-сініх" — зноў пад назвай "Дынама"-БДУФК. Увогуле ж на дыстанцыю выйдзе 18 каманд.
У стартавым туры, паядынкі якога запланаваны на 3-6 красавіка, падначаленыя Сяргея Яромкі на выездзе пазмагаюцца з "Лідай". А праграму дамашніх матчаў адкрыюць тыднем пазней, калі сустрэнуцца з "Асіповічамі".







