"ДЫНАМА"-БДУФК — "НАФТАН": 28 САКАВІКА Ў 15.00
Адзін дзень застаўся да старту жаночага чэмпіянату краіны-2026, у якім прыме ўдзел тузін каманд.
Шасціразовы ўладальнік тытула "Дынама"-БДУФК у межах 1-га тура дома праэкзаменуе наваполацкі "Нафтан" — у суботу, 28 сакавіка, на родным "Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А). Стартавы свісток прагучыць у 15.00.
Уваход на гульню вольны. Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Аляксандр Алейнікаў (абодва — Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.







