ДВА З "ДЫНАМА" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 1-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках стартавага гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2026.
У ганаровую адзінаццатку ўключана два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое на выездзе ў валявым стылі адолела мазырскую "Славію" — 2:1.
У ліку адзначаных хаўбек Фаваз АБДУЛАХІ і нападнік Карэн ВАРДАНЯН — спачатку зрабіў выніковую перадачу, а на 64-й хвіліне запісаў на асабісты рахунак пераможны гол.








