ЦІХАМІРАВА І СІНЯЎСКАЯ ЕДУЦЬ У ГАЛОЎНУЮ КАМАНДУ КРАІНЫ
Жаночая нацыянальная зборная Беларусі праз пару тыдняў працягне выступленні ў адборачнай кампаніі чэмпіянату свету-2027.
У аўторак, 14 красавіка, належыць у Ерэване змагацца з армянкамі, а ў суботу, 18-га, у намінальна дамашнім паядынку сустрэцца з суперніцамі з Казахстана (у грузінскім Горы).
Трэнерскі штаб Вячаслава Грыгарава выклікаў для падрыхтоўкі 23 футбалісткі. Запрашэнні атрымалі дзве прадстаўніцы мінскага "Дынама"-БДУФК — паўабаронца Лія ЦІХАМІРАВА і нападнік Ганна СІНЯЎСКАЯ.
Зараз табліцу групы 6 дывізіёна "С" узначальвае каманда нашай краіны — 3 ачкі (пасля аднаго матчу). У казахстанак — 3 (2), у армянак — 3 (0).







