ЧЭМПІЯНАТНУЮ ПРАГРАМУ АДКРЫЕМ У МАЗЫРЫ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад першага тура чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
"Бела-сінім" належыць стартаваць на выездзе супраць "Славіі" — у суботу, 21 сакавіка. Пачатак а 16-й гадзіне.
Матч плануецца да правядзення на мазырскім стадыёне "Юнацтва" і будзе ў жывым эфіры паказаны на тэлеканале "Беларусь 5".







