БЫЛІ БЛІЗКІЯ ДА ДАСЯГНЕННЯ МЭТЫ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная юнакамі не старэйшымі за 2009 год нараджэння, не здолела заваяваць пропуск у Лігу "А" адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2028 U19.
Для дасягнення мэты патрабавалася ўзначаліць табліцу групы 7 дывізіёна "В". На поле стадыёна "Мардан" у турэцкай Антальі, дзе адбыліся ўсе паядынкі "пулькі", выйшла восем прадстаўнікоў мінскага "Дынама": абаронцы Сяргей ГУЗДЗЕЛЬСКІ, Яўген НЕСЦЯРЭНКА, хаўбекі Вячаслаў ВАРОНІН, Цімафей ГУДАЧ, Макар КАТЛОЎСКІ, Мікіта САНЬКО, нападнікі Іван БАЧАЎСКАС, Даніла ЛЯВОНЕНКА. Яшчэ адзін гулец абарончай лініі Раман ЗДУХАЎ у абедзвюх сустрэчах знаходзіўся ў заяўцы.
Андрэй ДЗЯТЛАЎ, які працуе з гэтымі хлопцамі ў Акадэміі "бела-сініх", асіставаў галоўнаму трэнеру Аляксандру Бразевічу.
28.3. БЕЛАРУСЬ U17 — КОСАВА U17 — 1:0 (САНЬКО, 3)
НЕСЦЯРЭНКА, ГУЗДЗЕЛЬСКІ, ГУДАЧ з капітанскай павязкай на рукаве — 90 хвілін, ЛЯВОНЕНКА запісаў на асабісты рахунак галявы пас і заменены на 58-й, БАЧАЎСКАС — на 75-й, ВАРОНІН і САНЬКО — на 92+-й, КАТЛОЎСКІ ўзняты з лаўкі запасных на 58-й
31.3. НІДЭРЛАНДЫ U17 — БЕЛАРУСЬ U17 — 2:1
НЕСЦЯРЭНКА, ГУЗДЗЕЛЬСКІ, ГУДАЧ, ЛЯВОНЕНКА — 90 хвілін, БАЧАЎСКАС узняты з лаўкі запасных на 54-й
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
|
|
Нідэрланды U18 |
2 |
2 |
0 |
0 |
3-1 |
6 |
|
БЕЛАРУСЬ U17 |
2 |
1 |
0 |
1 |
2-2 |
3 |
|
Косава U17 |
2 |
0 |
0 |
2 |
0-2 |
0 |
Фота: t.me/abffby







