АВІЯКАМПАНІІ "БЕЛАВІЯ" — 30 ГАДОЎ
Сёння спаўняецца 30 гадоў з даты стварэння нацыянальнай авіякампаніі "Белавія", якая цягам доўгага часу ўваходзіць у лік заснавальнікаў ЗАТ "Футбольны клуб "Дынама-Мінск".
Шчыра ганарымся супрацай з такім топавым брэндам, дзякуем за падтрымку і рушым да адной мэты — быць найлепшымі ў сваіх галінах.
Зычым калектыву "Белавія" пастаяннага развіцця, рэалізацыі самых амбіцыйных задумак, мірнага неба і новых маршрутаў!







