АЎТОГРАФ-СЕСІЯ З УДЗЕЛАМ ФУТБАЛІСТАЎ "ДЫНАМА"!
У суботу, 14 сакавіка, "бела-сінія" згуляюць першы ў годзе афіцыйны дамашні паядынак. Прычым велізарнай ступені важнасці — належыць вызначыць уладальніка пуцёўкі ў 1/2 фіналу Кубка краіны-2025/26.
Для вырашэння задачы трэба абавязкова перамагаць "Іслач" — і пры гарачай падтрымцы трыбун будзе куда лягчэй. Чакаем верных заўзятараў на "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А)! Стартавы свісток прагучыць у 18.30.
За 50 хвілін да таго — у 17.40 — на тэрыторыі арэны пачнецца аўтограф-сесія з удзелам абаронцы Аляксея ВАКУЛІЧА і хаўбека Яўгена МАЛАШЭВІЧА, якія з задавальненнем падпішуць усім ахвочым свае іменныя карткі, а таксама зробяць сумеснае фота.
Да сустрэчы на стадыёне!







