АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ БУДЗЕ ВЫСТУПАЦЬ ЗА "ГОМЕЛЬ"
Абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ да сканчэння сезона аддадзены ў арэнду "Гомелю".
Трэці этап кар’еры дасведчанага футбаліста ў складзе "бела-сініх" пачаўся ўлетку 2023-го — і атрымаўся паспяховым. Разам з баявымі таварышамі ўраджэнец Пінска стаў двухразовым чэмпіёнам краіны (2023, 2024) і уладальнікам нацыянальнага Суперкубка (2025), прабіўся ў агульны этап Лігі канферэнцый-2024/25.
У гэтым годзе наш №4 дапамог камандзе заваяваць пуцёўку ў кубкавы паўфінал: у сустрэчы ў адказ з "Іслаччу" стадыяй раней вынікова выканаў 11-мятровы стрэл у серыі пенальці.
Усяго ж за шэсць сезонаў у форме мінскага "Дынама" Гаўрыловіч згуляў у 143 афіцыйных паядынках (16 галоў + 5 асістэнцкіх балаў).







