З ДНЁМ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ!
Паважаныя заўзятары!
Віншуем з 81-мі ўгодкамі перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
9 мая — асобная дата для кожнага беларуса. У гэты дзень мы ўзгадваем пра подзвіг цэлага пакалення, якое супраць сваёй волі аказалася ўцягнутым у жудасныя падзеі, але праявіла неверагодныя мужнасць, жалезны характар, гатовасць да самаахвяравання дзеля светлай будучыні Радзімы.
Нізкі паклон усім, хто не вярнуўся з поля бою, усім, хто працаваў у тыле, усім, хто ўзнаўляў рэспубліку з руін. Гэтыя людзі і зараз з’яўляюцца для нас прыкладам нязломнасці, сілы духу, патрыятызму.
Вечная памяць героям!







