Наступны матч МЛ Віцебск 3 мая (19:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЫРВАЛІ ПЕРАМОГУ НА СЯМАШКІ

2.05.2026

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2026

Матч 4-га тура

СКА-1938 (МІНСК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 2:3 (1:2)
МІНСК. 2 мая. Стадыён РЦАП-Стайкі. Пачатак у 15.00. 60 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Русакоў (Мінск), В.Логінава (Віцебск), Д.Гарагляд (Пінск).
СКА-1938: Чысцік (к), Ігруша, Плісюк (Папова, 69), Шчэрба, Адамовіч (Гіба, 46), Фралова, Герус, Ігнацьева (Умінская, 69), Шмароўская (Галенка, 60), Ганчарова (Макейчык, 31), Асмалоўская.
Запасныя: Кавалевіч, Бераснёва, Лабашова, Банадысева.
ДЫНАМА-БДУФК: Крупнік, Пуцыковіч (Карняенка, 74), Каліноўская, Тарадуда (Калюта, 67), Вашчук, Піліпенка (к), Чарлёнак (Гаршкова, 46), Ціхамірава (Раброва, 64), Сіняўская, Петрусевіч, Арцішэўская.
Запасныя: Мулярова, К.Гузоўская, В.Гузоўская, Вацура.
ГАЛЫ: 0:1 — Петрусевіч (1, пас — Арцішэўская). 0:2 — Піліпенка (21, пас — Чарлёнак). 1:2 — Крупнік (27, у свае вароты). 2:2 — Фралова (75). 2:3 — Раброва (87).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Асмалоўская (3).