ВЫКЛІК У ЮНІЁРСКУЮ ЗБОРНУЮ U19
Зборную нашай краіны, укамплектаваную хлопцамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння, чакае ўдзел у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2027 U19.
У межах групы 3 дывізіёна "А" належыць змагацца з равеснікамі з Латвіі (15 мая), Сан-Марына (гаспадары квартэту; 18-га) і Славакіі (21-га).
Трэнерскі штаб Сяргея Сасноўскага ўключыў у заяўку адразу дзевяць (!) футбалістаў мінскага "Дынама". Гэта брамнік Аляксандр АЛЕКСАНДРОВІЧ, абаронцы Сцяпан ЖЫГІМОНТ, Мікіта КАЛЕСНІКОВІЧ, хаўбекі Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Артур ЗАБЛОЦКІ, Ягор МОЎЧАН, Мікіта ЦІТОЎ, нападнікі Сяргей ЖЫВУШКА, Андрэй ЛУЦКОВІЧ.
Адзначым, што Ягор Моўчан далучыцца да гэтай каманды пасля фінальнага паядынку Кубка Беларусі-2025/26.







