Наступны матч БАТЭ 16 мая (15:30) (н)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЯЗЕМ ТРЫ АЧКІ З ГОРАДА НАД БУГАМ

10.05.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026

Матч 7-га тура

ДЫНАМА-БРЭСТ — ДЫНАМА-МІНСК — 1:2 (0:0)
БРЭСТ. 10 мая. АСК "Брэсцкі". Пачатак у 20.00. 8875 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Маркаў, Я.Раманаў (абодва — Магілёў), А.Кавалёў (Асіповічы).
ДЫНАМА-БРЭСТ: Малашчыцкі, Ковель, Паўлавец, Сцяпанаў, Юзэпчук (Лявіцкі, 46), Бутарэвіч, Зянькоў, Ламакін (Ложкін, 62), Гедэс (Рылач, 83), Карцоў (к) (Бурак, 79), Бакіч (Кавалевіч, 62).
Запасныя: Клачковіч, Дзіаў.
ДЫНАМА-МІНСК: Казакевіч, Швяцоў, Бегуноў (к), Калінін, Турэ, Сакалоўскі (Жэчка, 79), Сялява, Абдулахі, Джыме, Варданян (Гвет, 88), Падстрэлаў (Алыкулаў, 46).
Запасныя: Шымаковіч, Карповіч, Іваноў, Вакуліч, Аляксандраў, Моўчан, Цапянкоў.
ГАЛЫ: 0:1 — Сакалоўскі (51, пас — Варданян). 1:1 — Ложкін (65). 1:2 — Сакалоўскі (78, пас — Турэ).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Турэ (80), Казакевіч (87), Швяцоў (94+).