ВІДЭААТМАСФЕРА МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ
Больш за 21 тысячу гледачоў наведала 16 мая сталічны Нацыянальны футбольны стадыён, каб ужывую паназіраць за развіццём падзей у фінальным паядынку Кубка краіны-2025/26.
На жаль, наша каманда не парадавала шматлікіх заўзятараў — саступіла сваіму гістарычна самаму прынцыповаму суперніку ў пасляматчавай латарэі.
Падсумоўваем трафейнае "класіка" двуххвілінным атмасферным відэа, якое размешчана на афіцыйным Youtube-канале "бела-сініх".







