ВЕСНАВЫ АДБОР У АКАДЭМІЮ "ДЫНАМА-МІНСК
У хуткім часе стартуе новы адбор у Акадэмію нашага клуба!
Узроставыя абмежаванні: хлопчыкі — 2017-21 гады нараджэння, дзяўчынкі — 2011-19 гг.н.
Прагляды адбудуцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) па суботах — 16, 23 і 30 мая Збор у 9.45. Пачатак а 10-й гадзіне.
Прыйсці трэба ў суправаджэнні кагосьці з бацькоў, пры сабе мець спартовыя форму і абутак.
Кожнаму належыць выканаць серыю тэстаў:
- скачок у даўжыню з месца
- спрынтарскі бег 10 м
- гульня "1 у 1"
Тэлефоны трэнераў для даведак:
Дзмітрый Аляксандравіч Пархачоў (2017 г.н.) — +375 29 602 77 27
Станіслаў Андрэевіч Шыраеў (2018 г.н.) — +375 25 958 14 78
Мікіта Сяргеевіч Ерусалімаў (2019 г.н.) — +375 29 195 04 68
Іван Рыгоравіч Гарбар (2020 г.н.) — +375 29 872 48 24
Іван Андрэевіч Клішэвіч (2021 г.н.) — +375 29 149 77 34
Па дадатковых пытаннях адбору дзяўчынак звяртайцеся да Юрыя Веніямінавіча Расолькі (тэл. +375 29 330 41 64; 2011-14 гг.н.) ці Марыі Аляксандраўне Таўстой (+375 44 555 35 00; 2015-19 гг.н.).
Тыя, хто прайшоў адбор, будуць залічаны ў групы падрыхтоўкі — заняткі бясплатныя, тры разы на тыдзень па вечарах.
Адзначым, што Акадэмія ФК "Дынама-Мінск" паспяхова працуе цягам ужо доўгага часу рыхтуе гульцоў, які ў далейшым запатрабаваны на узроўні найвышэйшай і першай ліг чэмпіянату Беларусі.
У сезоне-2026 група выхаванцаў Акадэміі атрымлівае стабільную практыку ў асноўным складзе "бела-сініх" — Уладзіслаў КАЛІНІН, Сяргей КАРПОВІЧ, Максім ШВЯЦОЎ, Аляксей ЖЭЧКА, Арцём САКАЛОЎСКІ, Ягор МОЎЧАН.







