У КУБКУ КРАІНЫ-2026/27 СТАРТУЕМ У СЛУЦКУ
У сталічным Доме футбола завершана лёсаванне пар 1/16 фіналу новага розыгрышу другога па значнасці нацыянальнага спаборніцтва.
З гэтай стадыі Кубка краіны-2026/27 у барацьбу за трафей уступаюць каманды найвышэйшай лігі.
Мінскім дынамаўцам належыць стартаваць выязным паядынкам са " Слуцкам" (Д2) — у сераду, 17 чэрвеня.
Адзначым, што "цукровыя" раней пераадолелі бар’ер у выглядзе "Івацэвічаў"-ДЮСШ (Д3) — 3:1.
Таксама за пуцёўкі ў наступны этап пазмагаюцца "Юні Ікс Лабс" (Мінск, Д2) — "Баранавічы", "Хваля" (Пінск, Д2) — "Славія", "Ніва" (Доўбізна, Д2) — "Гомель", "Астравец" (Д2) — "Віцебск", "Смаргонь" (Д2) — "Мінск", "Орша" (Д2) — "Нафтан", "Бумпрам" (Гомель, Д2) — "Арсенал", "Вікторыя" (Мар’іна Горка, Д3) — "Белшына", СКА-1938 (Мінск, Д2) — "МЛ Віцебск", "Салігорск" (Д2) — "Нёман", "Крумкачы" (Мінск, Д3) — "Дынама-Брэст", "Асіповічы" (Д2) — "Днепр", "Маладзечна-2018" (Д2) — БАТЭ, "Слонім-2017" (Д2) — "Іслач", "Ліда" (Д2) — "Тарпеда"-БелАЗ.







