У КАРЭНА ВАРДАНЯНА — 50 МАТЧАЎ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Суботняя выязная гульня з "Арсеналам" (1:0) аказалася для Карэна ВАРДАНЯНА юбілейнай — 50-й афіцыйнай у форме "бела-сініх".
Такой адзнакі хуткасны нападнік дасягнуў менш чым за паўтара сезона выступленняў у мінскім "Дынама". На гэтым адрэзку кар’еры запісаў на асабісты рахунак 16 галоў і шесць выніковых перадач.
Вось як выглядае расклад па турнірах: элітны дывізіён — 37/14+5, Кубак — 8/2+1, Суперкубак — 1, Ліга чэмпіёнаў — 2, Ліга канферэнцый — 2.
Зычым Карэну скарыць яшчэ шмат прыбавных вяршынь у складзе нашай каманды!







