У КАРЭНА ВАРДАНЯНА — 100 ГУЛЬНЯЎ НА НАЙВЫШЭЙШЫМ УЗРОЎНІ
Учорашні паядынак супраць БАТЭ аказаўся для нападніка "бела-сініх" Карэна ВАРДАНЯНА юбілейным — 100-м на найвышэйшым узроўні.
У гэты спіс уключаюцца матчы ў элітных дывізіёнах, Кубках і Суперкубках, кантынентальных клубных спаборніцтвах, за нацыянальную і моладзевую зборныя.
Вось як выглядае раскладка гульняў па турнірах: найвышэйшая ліга — 76, Кубак Беларусі — 17, Суперкубак Беларусі — 1, Ліга чэмпіёнаў — 2, Ліга канферэнцый — 2, нацыянальная зборная Беларусі — 2.
За сталічнае "Дынама" ўраджэнец Верхнядзвінска згуляў 47 разоў (34 — Д1, 8 — Кубак, 1 — Суперкубак, 2 — Ліга чэмпіёнаў, 2 — Ліга канферэнцый).







