ТРЫ ФУТБАЛІСТКІ "ДЫНАМА"-БДУФК ПАЕДУЦЬ У ГРУЗІЮ
Галоўная жаночая зборная нашай краіны ў наступным месяцы правядзе заключны паядынак у межах групы 6 дывізіёна "С" — на коне працяг барацьбы ў адборачным турніры чэмпіянату свету-2027.
У аўторак, 9 чэрвеня, належыць у намінальна дамашняй гульні, якая пройдзе ў Грузіі, змагацца з суперніцамі з Арменіі.
Трэнерскі штаб Вячаслава Грыгарава ўключыў у канчатковы спіс 23 футбалісткі. У тым ліку трох прадстаўніц мінскага "Дынама"-БДУФК — паўабаронцаў Аліну ЧАРЛЁНАК і Лію ЦІХАМІРАВУ, форварда Ганну СІНЯЎСКУЮ.
Становішча каманд на гэты момант: 1. БЕЛАРУСЬ — 6 (пасля 3 матчаў). 2. Казахстан — 6 (3). 3. Арменія — 0 (2).







