ШАСЦЁРА "БЕЛА-СІНІХ" — У ГАЛОЎНАЙ КАМАНДЗЕ КРАІНЫ
У наступным месяцы галоўную зборную Беларусі чакае два кантрольных паядынкі, якія пройдуць у Мінску, на Нацыянальным футбольным стадыёне па Партызанскім п-це, 65. У пятніцу, 5 чэрвеня, належыць прымаць сірыйцаў, а ў аўторак, 9-га, змагацца з апанентамі з Буркіна-Фасо.
Трэнерскі штаб на чале з Віктарам Ганчарэнкам вызначыўся з канчатковым спісок запрошаных для падрыхтоўкі. Туды ўключана шасцёра прадстаўнікоў "бела-сініх": брамнік Міхаіл КАЗАКЕВІЧ, абаронцы Раман БЕГУНОЎ і Ўладзіслаў КАЛІНІН, хаўбекі Аляксандр СЯЛЯВА і Арцём САКАЛОЎСКІ, форвард Карэн ВАРДАНЯН.
Адзначым, што для 19-гадовага Сакалоўскага гэта першы ў кар’еры такі выклік — заслужана атрыманы дзякуючы выніковай гульні ў папярэднія некалькі тыдняў.







