РЫХТУЕМСЯ ДА СУБОТНЯГА "КЛАСІКА"
"Бела-сінія" працягваюць працаваць на клубнай базе ў Стайках. Усе думкі — пра фінальны паядынак Кубка краіны-2025/26 супраць БАТЭ. Стартавы свісток на сталічным Нацыянальным футбольным стадыёне прагучыць у 15.30.
Сённяшняя трэніроўка прайшла ва ўмовах неперапыннага дажджу. Але запланаваны аб’ём нагрузкі хлопцы засвоілі на сто адсоткаў.
Звяртаем увагу, што ў агульную групу вярнуўся паўабаронца Яўген МАЛАШЭВІЧ.














