РОЗЫГРЫШ VIP-КВІТКОЎ
Усё менш часу застаецца да фінальнага паядынку Кубка краіны-2025/26 паміж "бела-сінімі" і БАТЭ — бітва за трафей пройдзе ў суботу, 16 мая, на Нацыянальным футбольным стадыёне. Пачатак у 15.30.
Прапануем усім ахвочым паўдзельнічаць у розыгрышы двух квіткоў на сектар VIP B. Іх уладальнікам, апроч прагляду футбола з выдатных месцаў, прадстаўляецца магчымасць наведвання зоны гасціннасці.
Умовы простыя:
- быць падпісаным на тэлеграм-канал ФК "Дынама-Мінск"
- быць падпісаным на Instagram-канал ФК "Дынама-Мінск"
- быць падпісаным на Instagram-канал фан-шопа ФК "Дынама-Мінск"
Шчасліўчык будзе вызначаны з дапамогай ананімайзера заўтра вечарам. Зычым удачы!







