РАЗЫГРАЕМ ПРЫЗЫ ПРАЗ МАТЧАВУЮ ПРАГРАМКУ
На сканчэнні тыдня вялікая колькасць прыхільнікаў мінскага "Дынама" збярэцца на трыбунах Нацыянальнага футбольнага стадыёна, каб падтрымаць сваіх улюбёнцаў у чэмпіянатнай гульні 9-га тура з "Дняпром". Стартавы свісток 24 мая прагучыць у 18.00.
А ў перапынку сустрэчы адбудзецца традыцыйны розыгрыш. Гэтым разам на коне:
- брэндаваная байка;
- брэндаваная бейсболка;
- мясны бокс ад Hopper.
Калі хочаце прэтэндаваць на атрыманне прызоў, то набывайце афіцыйныя матчавыя праграмкі — у намёце, размешчаным каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.







