ПРАГЛЯД 23 МАЯ — У МІКРАРАЁНЕ ЗЯЛЁНЫ ЛУГ
У мінулыя выходныя стартаваў вясновы адбор у Акадэмію нашага клуба — свае уменні імкнулася праявіць вялікая колькасць тых, хто ў будучыню хацеў бы стаць прафесійным футбалістам.
Наступны прагляд запланаваны на суботу, 23 мая, але пройдзе ў іншай лакацыі! Чакаем усіх ахвочых хлопчыкаў 2017-21 гадоў нараджэння і дзяўчынак 2011-19 гг.н. на базе СШ №147 па вул. Мірашнічэнкі, 35А — гэта сталічны мікрараён Зялёны Луг.
Збор у 11.30. Пачатак у 12.00.
Больш інфармацыі — па спасылцы. Абавязкова вывучыце, каб прыйсці максімальна падрыхтаванымі!







