ПЕРШАЯ ЛІГА: У ЧАКАННІ ГАСЦЕЙ З ПІНСКА
У пятніцу, 8 мая, моладзевы склад пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі правядзе чарговы паядынак у межах айчыннага Д2 — на "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А.
Змагацца належыць з пінскай "Хваляй". Пачатак у 18.00. Уваход на гульню бясплатны. Запрашаем падтрымаць нашых хлопцаў!
Гаспадары апрануць сінія майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Гродна на чале з Дзмітрыем Дубатоўкам, асістэнтамі якога стануць Артур Серык і Ігар Марашан. Чацвёрты — Данііл Дудаль (Бабруйск). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
За развіццём падзей дазволіць сачыць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







